wd wp Пошук:

Шведска-нарвежская вайна

Шведска-нарвежская вайна — вайна Швецыі супраць Нарвегіі з мэтай прымусіць яе прызнаць шведска-дацкі дагавор ад 14 студзеня 1814 г. (гл. Кільскія мірныя дагаворы 1814). Ваенныя дзеянні пачаліся 28 ліпеня на моры і 30 ліпеня (па іншых даных — 26 ліпеня) на сушы уварваннем ў паўднёва-ўсходнюю Нарвегію шведскіх войскаў (45 тыс. чал.) На чале з Ж. Б. Бернадотам. Нарвежская армія (33 тыс. чал.) з баямі адышла за раку Глома. 14 жніўня было заключана перамір’е і Моская канвенцыя 1814, якое зафіксавала ўмовы прызнання Нарвегіяй уніі са Швецыяй; пацверджанне гэтага нарвежскім стортынгам (20 кастрычніка 1814) юрыдычна азначала заканчэнне вайны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Войны Швецыі
Катэгорыя·Канфлікты 1814 года
Катэгорыя·Войны XIX стагоддзя
Катэгорыя·Войны Нарвегіі
Катэгорыя·Ліпень 1814 года
Катэгорыя·Жнівень 1814 года