wd wp Пошук:

Шахіншах

Шахінша́х (стар.-перс.: xšāyaθiya xšāyaθiyānām, пехл. šāhān šāh, перс.: شاهنشاه — shāhanshāh, у перакладзе «цар цароў») — старажытны персідскі мідыйскага паходжання, запазычаны Ахеменідамі, пазней іранскі манархічны тытул.

Апісанне

Тытул упершыню быў прыняты кіраўнікамі Ірана з дынастыі Сасанідаў, аднак узыходзіць ён да тытула эпохі Ахеменідаў «xšāyaθiya xšāyaθiyānām», таму першым шаханшахам у Іране называюць ахеменідскага цара Кіра II Вялікага. Тытул выкарыстоўваўся з перапынкамі на працягу 2500 гадоў. Апошнім шаханшахам Ірана быў Махамед Рэза Пехлеві, зрынуты ў 1979 годзе падчас ісламскай рэвалюцыі. Сын Махамеда Рэзы Рэза Кір Пехлеві лічыцца іранскімі манархістамі законным шаханшахам.

Калі гаворка ідзе пра старажытную Персію, тытул шахіншах звычайна перакладаецца як «цар цароў», і не перакладаецца, калі гаворка ідзе пра сучасны Іран.

Аналагічны грэчаскі тытул Basileos Basileon прыняў візантыйскі імператар Іраклій пасля перамогі над Сасанідамі.

Дынастыі, якія насілі тытул пасля Ахеменідаў

ДынастыяДзяржаваГады кіравання
СасанідыЭраншахр226—651
Баграціды Арменія921—1045
БувайхідыІрак і Іран978—1055
СельджукідыІрак і Іран1037—1152
Сефевіды Іран1501—1794
ХатакіІран1722—1729
Афшарыды Іран1736—1795
Зенды Іран1782—1794
Каджары Найвышэйшая дзяржава Іран1796—1925[1]
Пехлеві Шаханшахская Дзяржава Іран1925—1979

Акрамя таго, тытул шаханшах выкарыстоўваўся ў тытулатуры некаторых падзішахаў Імперыі Вялікіх Маголаў.

Зноскі

  1. прэтэндавалі да 1943

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Ірана
Катэгорыя·Тытулы
Катэгорыя·Манархія