wd wp Пошук:

Шапка Манамаха

Шапка Манамаха

Шапка Манамаха — галоўная рэгалія рускіх вялікіх князёў і цароў. Сімвал-карона самадзяржаўя ў Расіі. Уяўляе сабой залаты філігранны востраканечны галаўны ўбор сярэднеазіяцкай працы канца XIII — пачатку XIV стагоддзя з сабалінай аблямоўкаю, упрыгожаны каштоўнымі камянямі: жэмчугам, рубінамі, ізумрудамі і крыжам.

«Шапка Манамаха» адносіцца да ліку самых старажытных рэгалій, якія захоўваюцца ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Пачынаючы з Івана Каліты, ва ўсіх духоўных граматах маскоўскіх князёў згадваецца «шапка залатая». Магчыма, што менавіта яна ўпершыню ў 1572 годзе ў завяшчанні Івана Грознага была названая «шапкай Манамаха».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Расіі
Катэгорыя·Маскоўская дзяржава
Катэгорыя·Кароны