wd wp Пошук:

Шан Цзюнь Шу

«Шан Цзюнь Шу», «Кніга кіраўніка вобласці Шан» — старажытнакітайскі палітычны трактат легісцкай школы. Складзены ў III ст. да н.э. У ім выкладаецца вучэнне Шан Яна (390338 гг. да н.э.) пра сістэму і метады кіравання дзяржавай і народам. Трактат — адзін з першых у сусветнай гісторыі кніг, у якой падрабязна распрацавана мадэль дэспатычнай дзяржавы. Ідэі, выкладзеныя ў трактаце, аказалі вялікі ўплыў на развіццё старажытнакітайскай дзяржаўнасці.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Філасофія Кітая
Катэгорыя·Права Кітая
Катэгорыя·Літаратура Кітая