wd wp Пошук:

Шандар Чоры

Ша́ндар Чо́ры (венг.: Sándor Csoóri; 3 лютага 1930, Замай - 12 верасня 2016, Будапешт) — венгерскі паэт, эсэіст, палітычны дзеяч.

Біяграфія

У 1950 годзе Чоры атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Рэфарматарскім Епіскапскім калегіуме ў горадзе Папа і пачынае навучанне ў Будапешцкім універсітэце, аднак кідае вучобу з-за хваробы. Ён працуе ў шматлікіх выданнях: 1953—1954 — журнал «Літаратурная газета», 1955—1956 — «Новы гук». З 1956 года Чоры не можа знайсці працу, пакуль у 1960 не становіцца членам рэдкалегіі газеты пры Будапешцкім універсітэце тэхналогіі і эканомікі. У 1960-х — адзін з лідараў інтэлектуальнай і палітычнай апазіцыі афіцыйнаму курсу.

Творчасць

Яго першая паэма пабачыла свет у 1953 годзе і адразу ўсхвалявала паэтычную супольнасць Венгрыі. У ёй адназначна падымалася крытыка эпохі Мацьяша Ракашы, зрынутага СССР старшыні Рады Міністраў Венгерскай Народнай Рэспублікі. Неўзабаве ўлада заявіла, што Чоры не з’яўляецца адным з іх прыхільнікаў. Аднак Чоры не саступіўся і напісаў шэраг крытычных нарысаў аб ціску дыктатарскага рэжыму на жыццё чалавека і фарміраванне лёсу простага народа ў рэчышча сацыялістычных пераўтварэнняў. Ён быў пад наглядам спецслужбаў на працягу некалькіх год і не ганараваны ні воднай прэміяй.

На беларускую мову перакладаў Рыгор Барадулін[4].

Творы

Узнагароды

Зноскі

  1. http://nemzetmuvesze.hu/nehai-kituntetettek/cso%C3%B3ri-s%C3%A1ndor/
  2. Sándor Csoóri // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Elhunyt Csoóri SándorHeti Világgazdaság, 2016. Праверана 26 снежня 2018.
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах XX ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дысідэнты Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Венгерскамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Обудскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Феер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Будапешта