wd wp Пошук:

Шампіньён звычайны

Шампіньён звычайны, печурыца, благушка[1] (Agaricus campester, Agaricus campestris, Psalliota campestris) грыб сямейства Шампіньёнавыя.

Капялюш 8-20 см, у маладых грыбоў напоўшарападобная, у саспелых плоска-выпуклая. Скурка сухая, белая, з дробнымі бураватымі лускавінкамі. Мякаць белая, тоўстая.

Ножка 5 — 8 * 2 — 3 см, цыліндрычная, белая.

Грыб ядомы. У Беларусі расце паўсюдна[1].

Зноскі

  1. 1 2 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шампіньёнавыя
Катэгорыя·Ядомыя грыбы