wd wp Пошук:

Шаген Мегран

Шаге́н Мегра́н (арм.: Շահեն Մեղրյան) — першы сакратар райкама партыі і старшыня Шаўмянаўскага райвыканкама[1], камандуючы сіламі самаабароны Шаўмянаўскага раёна[2], герой Арцаха[3].

Біяграфія

Шаген Мегран нарадзіўся 3 студзеня 1952 года ў сяле Гюлістан Шаўмянскага раёна. Пасля сканчэння мясцовай школы ён паступіў на эканамічны факультэт Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доўгія гады займаўся грамадскай дзейнасцю, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета НКР. З пачаткам Карабахскага руху ўзначаліў абарону армянскіх сёл Шаўмянскага раёна. З падачы Баку афіцыйная савецкая прэса спрабавала прадставіць Шагана Меграна як «завадара бандфармаванняў».

«Наша стратэгія і тактыка — выжыць, — старшыня райвыканкама Шаўмянаўскага раёна і камандзір партызанскага атрада Шаген Мегран. — Ніякай эвакуацыі. Варта жыхарам пайсці з сёл, як нас, абаронцаў, імгненна абвесцяць баевікамі»[4].

Падчас акупацыі Шаўмянаўскага раёна армянскія ваяры пад камандаваннем Шагена Меграна змаглі забяспечыць бяспечнае адступленне мірнага насельніцтва праз Мураўдагскі хрыбет у Мартакерцкі раён. Для вядзення партызанскай вайны ў Шаўмянскім раёне засталіся 20 армянскіх ваяроў пад камандаваннем Шагена Меграна. Надалей гэты атрад разросся да батальёна, а потым і да палка спецпрыза. 11 сакавіка 1993 года загадам міністра абароны Арменіі Вазгена Манукяна на базе Шаўмянскага партызанскага атрада быў створаны атрад асаблівага прызначэння пад камандаваннем Шагена Меграна. Шаген Мегран загінуў у збітым расійскай ракетай[5] верталёце 17 красавіка 1993 года[2].

Зноскі

  1. Мятежный Карабах
  2. 1 2 Mrav.Net – Shahumyan Karabakh History War Video Photos People – by Suren Divanyan – Shahumyan, Nagorno Karabakh Republic. » Северные ворота Арцаха, Ашот Бегларян Архівавана 10 мая 2010.
  3. Шаген Мегрян стал “Героем Арцаха”
  4. Карабах: партизаны уходят в горы — Karabakh War Press Archive
  5. [Кирилл Алексеевский. Россыпи. М. Ниола-пресс, 2010. с. 3]

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Азербайджане
Катэгорыя·Карабахскі канфлікт
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта