wd wp Пошук:

Чэхаславацка-венгерская вайна

Чэхаславацка-венгерская вайна 1919 года — вайна Савецкай Венгрыі з Чэхаславакіяй, выкліканая абвастрэннем іх палітычных узаемаадносін і тэрытарыяльнымі спрэчкамі.

На наступны дзень пасля ўсталявання ў Венгрыі савецкай улады, 23 сакавіка, пачалася вайна паміж Венгрыяй і Чэхаславакіяй, а 16 красавіка паміж Венгрыяй і Румыніяй. Падтрымка Чэхаславакіі і Румыніі дзяржавамі Антанты забяспечыла ім перамогу ў вайне і вымусілі Венгрыю падпісаць Трыянонскі мірны дагавор на ўмовах Антанты. Паражэнне венгерскай арміі пад Зволенам 10 чэрвеня было пераломам у вайне на тэрыторыі Славакіі. Адначасова з уваходжаннем румынскіх войскаў у Будапешт 4 жніўня 1919 года ў Венгрыі пала Савецкая рэспубліка.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Войны Венгрыі
Катэгорыя·Распад Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Войны Чэхіі
Катэгорыя·Войны Славакіі
Катэгорыя·Войны Чэхаславакіі
Катэгорыя·Войны Румыніі