Чыцінская вобласць — суб’ект Расійскай Федерацыі, які існаваў у 1937—2008 гадах, знаходзілася ў Забайкаллі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чыта.
У склад вобласці ў 1993—2008 годзе ўваходзіў іншы суб’ект федэрацыі — Агінская Бурацкая аўтаномная акруга, якая ў 2008 годзе была аб’яднана з вобласцю з утварэннем новага суб’екта Расійскай Федэрацыі — Забайкальскага края.
Вобласць падзялялася на 31 раён. Буйнейшыя гарады: Чыта, Краснакаменск, Борзя, Пятроўск-Забайкальскі.