wd wp Пошук:

Чыставуст каралеўскі

Чыставуст каралеўскі (Osmunda regalis) — папарацепадобная расліна сямейства чыставуставых (Osmundaceae).

Апісанне

Шматгадовазялёная (ва ўмовах Беларусі летнезялёная) паўдрэвападобная папараць вышынёй 80-120 (200) см з моцным разгалінаваным касым карэнішчам. Сцябло ўкарочанае, звычайна прамастойнае, адраўнелае, укрытае рэшткамі чаранкоў апалага лісця і шматлікімі чорнымі паветранымі каранямі. Лісце бледна-зялёнае, буйное, на доўгіх чаранках. Верхнія сегменты лісця вузкалінейныя, спараносныя, па ўсёй паверхні ўкрытыя сорусамі, сабраны ў канцавую сціснутую мяцёлку (спачатку зялёная, па меры выспявання спор становіцца карычневай і да моманту іх высыпання - бурай).

Пашырэнне

Прыакіянічны (амфіатлантычны) рэліктавы від. Пашырэнне: Скандынавія (поўдзень), Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Каўказ, Закаўказзе, Міжземнамор’е, Малая Азія, Іран. У Беларусі вядома месцазнаходжанне ў Брэсцкім раёне, на ўсходняй мяжы еўрапейскага фрагмента арэала. Месцы росту: сырыя сасновыя, мяшаныя і чорнаальховыя лясы (звычайна ўзлескі), адкрытыя тарфяныя і лясныя балоты, берагі азёр. Расце невялікімі групамі і асобнымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі

Спараносіць у чэрвені-жніўні. Размнажэнне споравае і вегетатыўнае (парасткамі карэнішча).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Чыставуставыя
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта