wd wp Пошук:

Чырвоныя каналы

Чырвоныя каналы (поўная назва “Чырвоныя каналы: Справаздача аб уплыве камуністаў на тэлебачанні і радыё”) — адзін з палітычных памфлетаў, прадстаўленых у форме справаздачы 22 чэрвеня 1950 г. ў перыядычным выданні “Каунтэррэттэк”. Сутнасць працы была ў абвінавачванні супрацоўнікаў тэле- і радыёіндустрыі ў прапагандзе камуністычных ідэй. Справаздача была складзена пасля некалькіх год працы і публікацый у “Каунтэррэттэк”.

Аўтары

Асноўная ідэя публікацыі

У памфлеце было апісана, як камуністы карыстаюцца забаўляльнай індустрыяй, каб паступова ўплываць на погляды амерыканцаў, і падрываць жыццяздольнасць ЗША . У дадзеным творы прыводзіліся імёны 151 дзеяча культуры, мастацтва і навукі. Сярод іх актрыса Лі Грант, драматург Ліліян Хелман, кінарэжысёр Стэнлі Крамэр і інш. Увогуле, памфлет быў напісаны ў стылі ўздзеяння на эмоцыі чытача ў большай ступені, чым на логіку ці мысленне. Але гэта было характэрна для антыкамуністычнай публіцыстыкі 1940-50-х гг. Гэта можна падцвердзіць цытатай з распаўсюджаннай у 1950-х гг. лістоўкі:

“1) ЧЫРВОНЫЯ зрабілі наша кіно, радыё і тэлебачанне самай эфектыўнай Пятай калонай Масквы ў Амерыцы… 2) ЧЫРВОНЫЯ Галівуда і Брадвея заўсёды былі галоўным аб’ектам фінансавай падтрымкі камуністычнай прапаганды ў Амерыцы… 3) НАШЫ ЎЛАСНЫЯ ФІЛЬМЫ, знятыя ЧЫРВОНЫМІ прадзюсарамі, рэжысёрамі, сцэнарыстамі і ЗОРКАМІ, выкарыстоўваюцца Масквой у Азіі, Афрыцы, на Балканах і па ўсёй Еўропе, каб спарадзіць нянавісць да Амерыкі… 4) ЗАРАЗ робяцца фільмы, каб па-майстэрску славіць МАРКСІЗМ, ЮНЕСКА і ІДЭЮ АДНАПАЛЯРНАГА СВЕТУ… і праз тэлебачанне яны цякуць у Вашу залу – і атручваюць розум Вашых дзяцей прама на Вашых вачах!!!

Таму ПАМЯТАЙЦЕ – калі Вы абараняеце фільм, зняты ЧЫРВОНЫМІ прадзюсарамі, сцэнарыстамі, зоркамі і СТУДЫЯМІ, Вы дапамагаеце і садзейнічаеце КАМУНІЗМУ… кожны раз, калі Вы дазваляеце ЧЫРВОНЫМ заходзіць у Вашу залу ПРАЗ ТЭЛЕВІЗАР, Вы дапамагаеце МАСКВЕ і ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАМ зруйнаваць Амерыку!!!”[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Яшчэ адзін прыклад нацыяналістычнай прапаганды ў ЗША 1950-х // Блог Андрэя Берастоўскага

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Макартызм
Катэгорыя·Сродкі масавай інфармацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Правы чалавека
Катэгорыя·Гісторыя ЗША