Чырвона-бурая плямістасць аўса, ці Чырвона-буры гельмінтаспарыёз[1] — грыбковае захворванне, якое выклікаецца грыбам гельмінтаспорый аўсяны (Helminthosporium avenaceum) (сін. Drechslera avenacea)[1].
Інфекцыя пашкоджвае лісце, каласковыя і кветкавыя лускавінкі аўса, у некаторыя гады хварэе 28-92 % раслін. На лісці, каласковых і кветкавых лускавінках утвараюцца падоўжныя цёмна-шэрыя або карычневыя з чырванаватай аблямоўкай плямы, абмежаваныя жылкамі. Яны не зліваюцца, тканкі не разрываюцца. Пашкоджанае лісце засыхае і ападае. На плямах у вільготнае надвор’е ўтвараюцца канідыі грыба.
Правільныя севазвароты (нельга сеяць збожжавыя па збожжавых), збор насення з найменш пашкоджаных участкаў, ачыстка і пратручванне насення, лушчэнне і глыбокае зяблевае ворыва пасля ўборкі ўраджаю, прасторавая ізаляцыя ад леташніх пасеваў і іншае[1].