wd wp Пошук:

Чхаліма-091

«Чхаліма́-091» (кар.: 천리마-091)[1] — паўночнакарэйскі сучленены тралейбус, які распрацаваны і вырабляецца ў Пхеньяне з 2009 года. Мадэль замяніла ў вытворчасці састарэлую мадэль «Чхаліма Санён» і двухвосевы «Чханёнджонві».

Зборка першага прататыпа праводзілася ў 2009 годзе. Да таго часу ў Пхеньяне выпускаліся тралейбусы «Чханёнджонві», якія хутка састарэлі, а таксама сучлененыя тралейбусы «Чхаліма Санён», якія маюць шэраг недахопаў, такіх як вельмі нізкая зносаўстойлівасць і няўдалы дызайн кузава. Спроба замяніць іх мадэллю «Чхаліма-032» правалілася.

Канструкцыя

Чхаліма-091, выгляд ззаду

Кузаў

Кузаў тралейбуса — апорны, вагоннага тыпу, з інтэграванай ланжэроннай рамай; складаецца з пяці частак: бакавіна, пярэдняя і задняя часткі, дах і дно. Каркасы секцый зварваюць з труб прастакутнага перасеку.

Амаль усе элементы ашалёўкі выкананы з металу. Пластык шырока выкарыстоўваецца ў сядзеннях, светлавой оптыцы, панэлі прыбораў і лямпах асвятлення салона.

Падлога набрана з дошак.

Салон

Заходзіць у тралейбусы ў Пхеньяне прынята праз заднія дзверы, а выходзіць з пярэдніх, таму ў прычэпе прадугледжаны толькі адны дзверы (для уваходу) і пара дзвярэй у цягачы. Пры гэтым сярэдняя дзверы павінны выкарыстоўвацца толькі для высадкі пасажыраў на канцавым прыпынку.

Уздоўж бартоў устаноўлены шэраг адзіночных крэслаў, падвоеныя месцы размешчаныя толькі на кажухах над аркамі колаў. Назапашвальная пляцоўка, месцы для інвалідаў і дзіцячых калясак не прадугледжаныя.

Месца кіроўцы не мае асобнай ад пасажырскага салона кабіны і пазбаўлена перагародкі. Ад салона яго аддзяляе толькі маленькая шафа з электраабсталяваннем.

Вокны — ссоўныя. Вентыляцыйныя люкі на даху адсутнічаюць, для цыркуляцыі паветра пад столлю ўсталяваныя вентылятары.

Рухавік і электраабсталяванне

Рухавік размешчаны падоўжна ў цягачы перад вядучай воссю і прыводзіць колы праз карданны вал. Пад падлогай у салоне акрамя рухавіка ўсталяваны аднапоршневы кампрэсар з прывадам ад рухавіка праз кліна-пасавую перадачу, рэсіверы, АКБ, частка кантактараў і тармазныя рэзістары.

На даху тралейбуса ўсталяваны пастамент для токапрымачоў, які не мае ізаляцыі ад кузава. Праводка пракладзеная па даху адкрыта, без ахоўнага кажуха.

Шафа з блокамі электраабсталявання ўсталявана за кабінай кіроўцы.

Усе тралейбусы аснашчаны рэастатна-кантактарнай сістэмай кіравання. Толькі адзін тралейбус, мадэлі Чхаліма-092, мае электронную сістэму кіравання з цягавым рухавіком CK вентыльна-індуктарнага тыпу магутнасцю 130 кВт.

Хадавая частка

Вядучыя восі — з аднаступеньчатым восевым рэдуктарам. Тармазныя механізмы на ўсіх восях барабаннага тыпу з прывадам ад пнеўмакамер. На вядучых восях стаяначная пнеўматычная сістэма з прывадам ад энергаакумулятараў. Падвеска ўсіх восяў залежная, рысорная.

Зноскі

  1. Глядзець на 01:57

Літаратура

Відэа

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Тралейбусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тралейбусы КНДР
Катэгорыя·Сучлененыя тралейбусы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0