Чувашы (чуваш. чăвашсем) — цюркскі народ, асноўнае насельніцтва Чувашскай Рэспублікі (Расія). Колькасць каля 1,5 млн, з іх у Расіі 1 млн. 435 тыс.паводле вынікаў перапісу 2010 года. У Чувашыі пражывае прыкладна палова ўсіх чувашоў, якія жывуць у Расіі, астатнія жывуць практычна ва ўсіх рэгіёнах Расіі, а невялікая частка — па-за межамі Расійскай Федэрацыі, найбольшыя групы ў Казахстане, Узбекістане і на Украіне.