wd wp Пошук:

Чубаткі

Чуба́ткі (Notodontidae) — сямейства начных матылёў.

Біялагічнае апісанне

Матылі розных памераў — размах крылаў ад 20 да 100 мм, заднія карацейшыя за пярэднія. На заднім краі пярэдніх крылаў валасісты выраст, падобны да зубца. Тулава тоўстае, доўгае, пакрытае пушыстымі валаскамі, таксама як і ногі. У спакойным стане складаюць крылы «дахам», а пярэднія ногі выцягваюць уперад.

Вусені рознай формы, яркія, звялікай плоскай галавой і пірамідальнымі вырастамі на целе, многія — з доўгімі ніцепадобнымі вырастамі на канцы цела. Пры дотыку вусені прымаюць пагражальную позу.

Арэал

Больш за 3 тыс. відаў пашыраны па ўсім свеце, на Беларусі адзначана 27 відаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Чубаткі
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта