wd wp Пошук:

Чорны часаслоў

«Чорны часаслоў» — часаслоў, які атрымаў сваю назву ад колеру старонак. Адна з нешматлікіх захаваных рукапісных кніг з чорнымі старонкамі. Створаны каля 1475 ў Бруге мастаком з акружэння Вілема Урэланта. Верагодна, выкананы па замове аднаго з прыдворных герцага Бургундыі. У цяперашні час знаходзіцца ў Бібліятэцы Моргана ў Нью-Ёрку (інвентарны нумар M. 493).

Апісанне

«Чорны часаслоў» з Бібліятэкі Моргана — адзін з сямі захаваных рукапісаў, старонкі якіх у выніку складанага працэсу афарбоўваліся з дапамогай сажы або растворамі злучэнняў медзі і жалеза. Усе вядомыя манускрыпты з чорнымі старонкамі паходзяць з фламандскіх майстэрняў і датуюцца другой паловай XV стагоддзя. «Чорны часаслоў» мае памеры 17 х 12 см, у ім 121 аркуш з тэкстам, 14 мініяцюр ў поўную старонку, 15 буйных і мноства невялікіх ініцыялаў і 138 дэкаратыўных бардзюраў. Тэкст выкананы залатымі і срэбнымі чарніламі, фон ініцыялаў — смарагдава-зялёны. Пры ілюстраванні рукапісу выкарыстоўваліся сусальнае золата, свінцовыя бялілы. Бардзюры распісаны золатам па сінім фоне. Чорны фон старонак выгадна падкрэслівае ў цэлым вельмі абмежаваную каляровую гаму.

Зноскі

  1. Вальтэр І. Codices Illustres — 2001. — С. 373.
  2. 1 2 3 4 http://corsair.themorgan.org/cgi-bin/Pwebrecon.cgi?BBID=110803

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Часасловы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі XV стагоддзя