wd wp Пошук:

Чорны лес

Чорны лес — лясны масіў у Знаменскім і Александрыйскім раёнах Кіраваградскай вобласці Украіны. Уяўляе сабой Грабава-дубовы лес, размешчаны на вадаспадзеле рэк Інгулец і Цясмін. Агульная плошча лесу — каля 3 500 га. На тэрыторыі лесу размешчана самае паўднёвае на Украіне сфагнавае балота, якое займае плошчу каля 2 га і возера Берэстуватае (званае мясцовымі жыхарамі Чорным возерам).

Тэрыторыя Чорнага лесу ўваходзіць ў створаны ў 1980 годзе ландшафтны заказнік агульнадзяржаўнага значэння «Чорналясны». Заказнік займае плошчу 3491 га, і адносіцца да Багданоўскага лясніцтва (кварталы 1-18). Мэта стварэння заказніка — ахова аднаго з найбуйнейшых дубовых масіваў у лесастэпавай зоне Украіны.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кіраваградская вобласць
Катэгорыя·Балоты без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Заказнікі Украіны
Катэгорыя·Лясы
Катэгорыя·Балоты Украіны
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта