wd wp Пошук:

Чорная лагуна

«Чорная лагуна» (ісп.: El internado) — іспанскі містычны серыял, які выходзіў на экраны ў сябе на радзіме на канале Антэна 3 (ісп.: Antena 3) з 24 мая 2007 года па 13 кастрычніка 2010 года, калі ў развітальны тыдзень на экраны выйшлі адразу два фінальных эпізоды.

У Расіі серыял трансліруецца на тэлеканале AXN SciFi.

У Беларусі з 17 мая 2011 года трансліруецца на 8 канале.

З бюджэтам кожнай серыі ў 600 000 еўра серыял з’яўляецца другім самым дарагім серыялам іспанскага тэлебачання.

Кароткае апісанне

Фармацэўтычная кампанія «Ottox» на чале з групай нацыстаў праводзіла эксперыменты над дзецьмі ў дзіцячым доме «Чорная лагуна». Праз гады, адзін з былых выхаванцаў гэтага дзіцячага дому, Гектар дэ ла Вега, ізноў адкрывае «Чорную лагуну», але зараз як элітную школу-інтэрнат, куды ўплывовыя сем’і Іспаніі адпраўляюць на навучанне сваіх дзяцей. Маркас са сваімі сябрамі — Іванам, Каралінай, Вікі, Рокі і Хуліяй — пасля загадкавай смерці іх сябра Каэтана разумеюць, што ў інтэрнаце адбываюцца невытлумачальныя рэчы і спрабуюць расследаваць усё, што адбываеца у сценах школы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлесерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэлесерыялы 2007 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Маладзёжныя тэлесерыялы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Драматычныя тэлесерыялы
Катэгорыя·Тэлесерыялы Іспаніі