wd wp Пошук:

Чмель чырванаваты

Чмель чырванаваты (Bombus ruderatus) — від чмялёў.

Апісанне

Цела даўжынёй да 3,5 мм. На спінцы паміж асновамі крылаў суцэльная папярочная перавязь з цёмных валаскоў. На пярэдняй частцы спінкі і шчыціку светлыя, на брушку самкі чорныя валаскі, тэргіты ў рабочых і самцоў пакрыты белымі валаскамі.

Пашырэнне

Пашырэнне: Сярэдняя і Паўднёвая Еўропа, Малая Азія. Мяркуюць, што ў паўднёвых раёнах Беларусі дастаткова звычайны, у паўночных вельмі рэдкі.

Месцы пражывання ва Усходняй Еўропе — астэпаваныя лугі і дзюны, парослыя злакамі і разнатраўем.

Асаблівасці біялогіі

Палітроф, але перавагу аддае раслінам сямействаў губакветных, у меншай ступені бабовых і астравых.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Чмялі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта