wd wp Пошук:

Чарнаватая блакітніца

Чарнаватая блакітніца, Блакітніца аркас (Phengaris nausithous ці Maculinea nausithous) — матыль сямейства блакітніц.

Біялагічнае апісанне

Размах крылаў 34-36 мм. Крылы самца зверху цёмныя з бліскучымі фіялетава-сінімі палямі ў цэнтры, шырокімі бурымі краямі, выгнутымі папярочнымі радкамі чорных плям. Крылы самкі зверху бурыя. Спод крылаў буравата-шэры з няроўным радам круглых чорных кропак на кожным крыле.

Арэал

Пашырэнне: зона шыракалістых лясоў Еўропы, на ўсход да Саян; у Беларусі адзначалася на Палессі. Месцы пражывання: невялікія лугі і ўзлескі з зараснікамі крывасмоку.

Экалогія

Від аселы. За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у ліпені - пачатку жніўня. Зімуюць вусені. Кармавая расліна вусеняў - крывасмок. У сваім развіцці яны звязаны з мурашкамі роду Formica. Вусені старэйшага ўзросту жывуць у мурашніках.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Блакітніцы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай