wd wp Пошук:

Чарвягі

Чарвя́гі (Caeciliidae) — сямейства бязногіх земнаводных.

Біялагічнае апісанне

Пашыраны ў тропіках Азіі, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Большасць жывуць у вільготнай глебе, некаторыя — у мурашніках, тэрмітніках, вадзе. Найбольш вядомыя чарвяга кольчатая (Siphonops annulatus).

Даўжыня да 120 см. Вонкавым выглядам нагадваюць вялікіх дажджавых чарвей (адсюль назва) ці змей. Цела з кальцавымі перахватамі (каля 400), чорнае з белаватымі баразёнкамі паміж кольцамі або аліўкава-карычневае. Большасць адкладваюць яйцы (да 30) і ахоўваюць іх, зрэдку і лічынак; водныя чарвягі жывародныя. Кормяцца чарвямі і іншымі беспазваночнымі.

Відавы склад

Сямейства ўключае каля 100 відаў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бязногія земнаводныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта