wd wp Пошук:

Чапала

Чапала — найбуйнейшае ў Мексіцы прэснаводнае возера.

Геаграфія

Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы ўсход ад г. Гвадалахара, размешчана на мяжы штатаў Халіска і Мічаакан, на вышыні 1524 м над узроўнем мора. Прыкладныя памеры: 80 км з захаду на ўсход і 18 км з поўначы на поўдзень, плошча каля 1100 км². Сярэдняя глыбіня 4,5 м, максімальная — 10,5 м.

Апісанне

У возера ўпадаюць рэкі Лерма, Рыа-Дуэра, Рыа-Сула і Рыа-Гуарача. З возера выцякае рака Рыа-Грандэ-дэ-Сант’яга, якая ўпадае на паўночным захадзе ў Ціхі акіян. На возеры два невялікіх вострава.

З-за празмернай эксплуатацыі водных рэсурсаў возера і навакольных тэрыторый існуе пагроза ўзроўню вады і якасці вады ў Чапала. З-за падзення ўзроўню вады ў возеры ўтварыліся цэлыя астравы з багавіння.

Возера з’яўляецца месцам пражывання некалькіх відаў пералётных птушак, такіх як ружовы пелікан, а таксама тысяч мясцовых раслін і жывёл.

Бераг возера
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Старонкі з некарэктным фарматаваннем у шаблонах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Мексікі
Катэгорыя·Басейн Рыа-Грандэ-дэ-Сант'яга