wd wp Пошук:

Ціраспальская і Дубасарская епархія

Ціраспальская і Дубасарская епархія — епархія праваслаўнай царквы Малдовы. Уключае ўсю тэрыторыю Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Складаецца з пяці благачыній: Каменскае, Рыбніцкае, Дубасарскае, Грыгарыёпальскае, Слабадзейскае.

Гісторыя

2 верасня 1990 года было створана Бендэрскае вікарыяцтва (вікарны епіскап Вікенцій (Марар)), куды ўвайшла таксама левабярэжная частка Малдовы. 18 ліпеня 1995 года створана Дубасарскае вікарыяцтва Малдаўскай мітраполіі, якое ў 1998 годзе было ператворана ў Ціраспальска-Дубасарскую епархію.

Дзейнічае духоўнае вучылішча і два манастыры: мужчынскі Прарока і Хрысціцеля Гасподняга Яна Прадцечы (Рыбніцкі раён) і жаночы свв. першавярхоўных апп. Пятра і Паўла (Бендэр).

Архіерэй — архіепіскап Ціраспальскі і Дубасарскі Юсцініян (Аўчыннікаў).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Епархіі Праваслаўнай Царквы Малдовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Прыднястроўе