wd wp Пошук:

Цяўзінскі мірны дагавор

Цяўзінскі мірны дагавор — дагавор аб міры паміж Расіяй і Швецыяй, падпісаны ў Цяўзіна (раён Нарвы) у траўні 1595 года. Па Цяўзінскім мірным дагаворы да Расіі адышлі Ям, Капор’е і Івангорад, страчаныя ў канцы Інфлянцкай вайны 1558-83 і адваяваныя ў шведаў у 1590 годзе, а таксама Карэла і інш. Расія адмовілася ад сваіх прэтэнзій на шведскія ўладанні ў Лівоніі. Па Цяўзінскім мірным дагаворы купцам з іншых дзяржаў забаранялася наведваць рускія парты на Балтыйскім узбярэжжы, яны маглі весці гандаль з рускімі толькі ў Рэвелі (Таліне) і Выбаргу. Цяўзінскі мірны дагавор не быў ратыфікаваны рускім урадам да заключэння ў 1609 годзе у Выбаргу новага дагавора паміж Швецыяй і Расіяй.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гісторыя Карэліі
Катэгорыя·1595
Катэгорыя·Мірныя дагаворы Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Швецыі
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Расіі