wd wp Пошук:

Цю Хюі Ман

Цю Хюі Ман (в’етн.: Chu Huy Mân), народжаны як Цю Ван Дзё (в’етн.: Chu Văn Điều; 17 сакавіка 19131 ліпеня 2006) — в’етнамскі ваенны, дзяржаўны і палітычны дзеяч, член Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі В’етнама, намеснік старшыні Дзяржсавета, старшыня Галоўнага палітычнага ўпраўлення В’етнамскай народнай арміі.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 сакавіка 1913 года ў Ен Луу, камуна Ен Чыонг, раён Хунг Нгуен (цяпер камуна Хунг Хоа, горад Вінь правінцыі Нге Ан).

У 1929 годзе далучыўся да рэвалюцыянераў, у 1930 годзе уступіў у камуністычную партыю Індакітая. Пазней далучыўся да Чырвонай каманды самаабароны і быў намеснікам капітана Камуны самаабароны, затым сакратаром партыйнага камітэта камуны (1933), сакратар райкама партыі раёна Хунг Нгуен правінцыі Нгеан (1936 г.).

У маі 1935 змяніў сваё імя на Цю Хюі Ман.

З 1937 да 1940 год быў заключаны французскімі каланізатарамі ў турму Вінь, а ў 1940 годзе — у Дак Лей, затым Дак То, Кон Тум. У 1943 годзе збег з турмы, працягнуў сваю рэвалюцыйную дзейнасць, уступіў у правінцыйны камітэт В’етміня і правінцыйны камітэт партыі Куангнам, затым працаваў намеснікам сакратара правінцыйнага камітэта партыі Куангнам.

У 1945 годзе ўступіў у В’етнамскую народную армію і займаў наступныя пасады: палітрук правінцыі Куангнам, старшыня ваеннай камісіі цэнтральных правінцый, кіраўнік партыйнай інспекцыйнай камісіі, член ваеннай акругі В’ет Бак.

З 1947 па 1949 год быў камандзірам і сакратаром палкавога камітэта 72-га, 74-га і 174-га палкоў. У маі 1951 года стааў намеснікам палітрука, затым палітруком 316-га батальёна, сакратаром партыйнага камітэта 316-га батальёна, удзельнічаючы ў кампаніі 1954 года пры Д’енб’енфу.

У жніўні 1954 года стаў сакратаром партыйнага камітэта В’етнамскай групы ваенных спецыялістаў у Лаосе.

У 1957 года заняў пасаду палітрука 4-й ваеннай акругі, а ў красавіку 1958-га — палітрука Паўночна-Заходняй ваеннай акругі і сакратар парткама Паўночна-Заходняй акругі.

У 1961 годзе прызначаны камандзірам, палітруком, сакратаром партыйнага камітэта 4-й ваеннай зоны. У жніўні 1965 года заняў пасаду камандуючага, палітрука, сакратара партыйнага камітэта фронту B3 — Цэнтральнае сугор’е.

З 1967 па 1975 год ён быў камандуючым 5-га ваеннага акругі, намеснікам сакратара партыйнага камітэта ваеннай зоны, палітычным камісарам кампаніі Хюэ-Дананг.

З 1975 да 1976 гады ён палітруком, камандуючым, сакратаром парткама 5-й ваеннай зоны.

У 1976 годзе, на 4-м з’ездзе партыі, быў абраны ў Цэнтральны камітэт, а там ужо абраны членам Палітбюро і быў прызначаны намеснікам сакратара Цэнтральнага ваеннага камітэта, а пазней і кіраўніком. Быў членам Нацыянальнага сходу, II, VI, VII, скліканняў. Абраны намеснікам старшыні Дзяржаўнага савета, VII склікання (1981—1986).

У снежні 1986-га выйшаў на пенсію. Памёр 1 ліпеня 2006 года ў Ханоі.

Званні

Гады195819741982
Пагоны
НазвsБрыгадны генералГенерал-лейтэнантГенерал арміі

Сям’я

У той дзень, калі Цю быў арыштаваны французамі ў маі 1937 гады і адпраўлены ў многія турмы, дома яго жонка старанна выхоўвала дваіх дзяцей, палічыўшы мужа забітым. Голад 1945 года забраў яе 7-гадовага сына. Жанчыне давялося несці сваю маленькую дачку і з’ехаць у Ханой, дзе яна выпрошвала ежу ў мінакоў. Калі Цю вярнуўся, то выявіў свой дом пустым. У гэты час яго жонка ўжо выйшла замуж за іншага.

У 1952 годзе ён ажаніўся з Ле Тху Туі, жанчыне-афіцэрам з раёна Ен Зунг, Бак Джанг. У другім шлюбе ў Цю нарадзілася 3 дзяцей: 2 дзяўчыні і 1 хлопчык. Сына назвалі Сон. Ён рушыў услед бацьку і стаў вайскоўцам[1]. 25 мая 1998 года, будучы падпалкоўнікам, Сон разам з генерал-лейтэнантам Дао Чонг Ліч загінуў падчас крушэння верталёта.

Памяць

Яго імем названа вуліцы ў Ханоі (злучае вуліцу Нгуен Ван Лін з экалагічнай гарадской зонай Винхомес Рывэрсайд), Дананге (злучае вуліцу Ле Дук Тхо і вуліцу Нго Куен), Вінь (злучае вуліцу Нгуен В’ет Суан) і ў Наме[2].

Зноскі

  1. Tiến Dũng, Đại Tướng Chu Huy Mân - Những giai thoại bên dòng sông Lam, Giáo dục và Thời đại, 22/04/2013, 15:11 GMT+07, truy cập ngày 24/4/2021.
  2. Tờ trình số 6015/TTr-UBND ngày 11 tháng 11 năm 2013 của Ủy ban nhân dân thành phố Hồ Chí Minh

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генералы В’етнамскай народнай арміі
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Камуністы В’етнама
Катэгорыя·Нарадзіліся ў В’етнаме
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Генералы арміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня