wd wp Пошук:

Цюлька чарнаморска-каспійская

Цюлька чарнаморска-каспійская (Clupeonella cultriventris) — від рыб сямейства селядцовых.

Апісанне

Дробная рыба. Максімальныя даўжыня цела да 15 см і маса да 22 г, хоць звычайна даўжыня цела да 9-10 гл, маса да 10 г.

Галава шырокая. Цела моцна сціснута з бакоў і параўнальна нізкае. Рот верхні, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю і некалькі выдаецца наперад. Луска буйная, лёгка ападае, на бруху ўтварае добра выяўлены кіль. Жаберных тычачак 58.

Афарбоўка тыпова пелагічная. Спіна і верхняя частка галавы больш цёмныя, светла-зялёнага ці блакітнаватага адценняў, бакі і брушка серебрыста-белыя.

Пашырэнне

Жыве ў Азоўскім, Чорным і Каспійскім морах, заходзіць у многія рэкі. У канцы ХХ — пачатку ХХІ ст. назіраецца яе экспансія ўверх па Волзе. Рэгулярна з’яўяліся звесткі аб яе назіранні ў Прыпяці і Дняпры на тэрыторыі Беларусі. Адзіны апісаны экземпляр цюлькі быў вылаўлены ў 2014 годзе раёне в. Верхнія Жары Брагінскага раёна на ўчастку ракі Дняпро з заіленым пясчаным дном на выхадзе з ямы на водмель.

Асаблівасці біялогіі

Жывіцца пераважна дробнымі ракападобнымі, а таксама калаўроткамі, лічынкамі малюскаў і рыб.

Палавой спеласці дасягае ва ўзросце 1-2 гады пры даўжыні цела каля 5 см. Працягласць жыцця да 4-6 гадоў.

Промысел

Прамысловая рыба.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Селядцовыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL