wd wp Пошук:

Цюй Юань

Цюй Юань (каля 340 да н.э. — 278 да н.э.) — кітайскі паэт. Першы паэт, імя якога вядома ў гісторыі кітайскай паэзіі. Быў міністрам пры двары царства Чу, удзельнічаў у падрыхтоўцы дзяржаўных указаў, аказваў уплыў на знешнюю палітыку. Стаў ахвярай паклёпу, трапіў у выгнанне, у знак пратэсту супраць зла, у імя справядлівасці кінуўся ў р. Міла ў Чанша.

Цюй Юань упершыню ў кітайскай літаратуры ўвасобіў у сваіх вершах глыбокую любоў да радзімы, сацыяльна-гістарычныя канфлікты і свет перажыванняў узнёслай чалавечай душы, ахопленай пакутамі за трагічны лёс бацькаўшчыны. Цюй Юань стварыў паэтычны жанр чу цы, адзін з асноўных у старажытнай кітайскай паэзіі. Галоўная крыніца выразных сродкаў Цюй Юаня — фальклор Чускага царства. Паэтычная спадчына Цюй Юаня складаецца, паводле дадзеных «Гісторыі Ханьскай дынастыі», з 25 твораў, уключаючы паэму-элегію «Лісаа», у якой найбольш поўна выявіўся яго светапогляд.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асобы царства Чу
Катэгорыя·Кітайскамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Кітая
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Паэты III стагоддзя да н. э.
Катэгорыя·Паэты эпохі Чжоу