wd wp Пошук:

Цымес

Цымес з мёдам

Цымес — дэсертная страва яўрэйскай кухні. Уяўляе сабой салодкае агародніннае рагу з рознымі інгрэдыентамі, якія могуць вагацца ў залежнасці ад тэрыторыі. Адпаведна адрозніваюць маркоўны, фасолевы, нутавы і іншыя разнавіднасці цымеса. Цымес у ашкеназскай традыцыі з’яўляецца абавязковым кампанентам меню на Рош Ха-Шана. Нягледзячы на простыя інгрэдыенты, лічыцца вялікім дэлікатэсам і ласункам, менавіта таму ў пераносным значэнні гэта слова ўжываецца ў значэнні «тое, што трэба», «самае лепшае».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Стравы з агародніны
Катэгорыя·Яўрэйская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты