wd wp Пошук:

Цыкадкі

Aguriahana stellulata

Цыкадкі (Cicadellidae) — вялікае сямейства насякомых, якое налічвае каля 20000 відаў. Звычайна каля 1 см у даўжыню (ад 2 да 30 мм)[1].

Распаўсюджанне

Паўсюдна насяляюць каля 20 000 апісаных відаў, з іх 3000 насяляюць у Паўночнай Амерыцы[1]. Для СССР паказвалася больш за 270 родаў і 1300 відаў[2].

Апісанне

Маленькія скачучыя насякомыя з адным ці некалькімі радамі зубчыкаў (выступаў) на задняй галёнцы. Яны пафарбаваны ў самыя розныя колеры з рознымі лініямі, кропкамі і плямамі[1].

Спосаб жыцця

Смактальныя насякомыя, сілкуюцца расліннай ежай[3].

Прадстаўнікі мірмекафільнай трыбы Pogonoscopini (Eurymelinae) днём жывуць як інквіліны ў гнёздах мурашак, а ўначы кормяцца на раслінах пад аховай тых жа мурашак[4][5].

Зноскі

  1. 1 2 3 BugGuide
  2. Определитель насекомых Дальнего востока СССР. Т.2. Равнокрылые и полужесткокрылые. Л., «Наука». 1988. — 972 с. — с.40. (Ануфриев Г. А., Емельянов А. Ф. Подотряд Cicadinea (Auchenorrhyncha) — Цикадовые: с.12-495)
  3. Leafhoppers (Hemiptera: Cicadomorpha: Cicadellidae) Архівавана 21 ліпеня 2009.
  4. Day, M.F. & Pullen, K. R. 1999. Leafhoppers in ant nests: Some aspects of the behaviour of Pogonoscopini (Hemiptera: Eurymelidae). Victorian Naturalist 116: 12-15
  5. Australian Faunal Directory: Subfamily Eurymelinae Amyot & Serville, 1843 (англ.) (Праверана 4 снежня 2012)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цыкадавыя
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта