Цусімскае цячэнне — цёплае паверхневае цячэнне Японскага мора, заходняя галіна цячэння Курасіа. Накіравана з поўдня на поўнач уздоўж заходніх берагоў Японіі. Уплывае на павышэнне тэмпературы вады ва ўсходняй частцы Японскага мора на 5-6°С зімой, на 1-3°С летам. Хуткасць да 1 км/гадз.