wd wp Пошук:

Цукровыя птушкі

Цукровыя птушкі або Цукровыя мёдасмокі (Promeropidae) — маленькае сямейства вераб’інападобных, змяшчае ўсяго адзін род Promerops, у якім вылучаюць два віды: Цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) і Капская цукровая птушка (Promerops cafer). Найбольш блізкім з’яўляецца сямейства Chaetopidae. Раней цукровыя птушкі як род уключаўся ў сямейства нектарніцавыя або мёдасмокавыя.

Цукровая птушка Герні жыве на поўдні Афрыкі, Капскі цукровы мёдасмок — выключна ў Фінбошы.

Цукровыя птушкі — птушкі сярэдняга памеру з даўжынёй цела 30-40 см, масай 30-45 г. Апярэнне шаравата-бурае з жоўтымі плямамі, дзюбы доўгія, выгнутыя ўніз. Самцы і самкі падобныя, але ў самцоў доўгія, каля 40 см, хвасты.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вераб’інападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта