wd wp Пошук:

Црна-Рака

Црна-Рака
**Црна-Рака** — рака, працякае ў [Паўночнай Македоніі](/Паўночная_Македонія "Паўночная Македонія"). З'яўляецца буйным прытокам [ракі Вардар](/Вардар "Вардар").

Рака бярэ свой пачатак з крыніцы Црна-Дупка каля вёскі Жэлязнец у абшчыне Дэмір-Хісар, на вышыні 760 метраў над узроўнем мора. Ад раўніны Пелаганія да даліны Тыквеш на працягу 80 км распасціраецца каньён ракі Црна-Рака. Рака цячэ ў каньёне паміж гарой Сялечка Планіна і масівам Арле-Галачын па левым і ўзгоркамі Марыёва і плато Вітачава па правым беразе. Даўжыня ракі складае 207 км. Практычна паўсюль раку атачаюць горы.

Назва азначае «чорная рака» па-македонску.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рэкі Паўночнай Македоніі