wd wp Пошук:

Царква Сан-Маізэ

Царква Сан-Маізэ (італ.: Basilica di San Moise) — барочная царква ў Венецыі. Першапачатковая царква VIII ст. была перабудавана ў Х ст. для нейкага Маізэ Веніера, які пажадаў прысвяціць яе свайму нябеснаму заступніку Св. Майсею. У XIV ст. да царквы была дададзеная цагляная званіца са скразной аркадай званіц. Па замове сям’і Фіні перабудавана ў 1682 Алесандра Трэміньёнам. Магутны фасад, упрыгожаны скульптарам Энрыка Мейрынгам, апявае камерцыйныя поспехі сям’і Фіні. Алтарная карціна адлюстроўвае Майсея, які атрымлівае 10 запаведзяў, высечаных з каменя. У нефе царквы знаходзіцца магіла шатландскага фінансіста Джона Лоу, а таксама мноства карцін XVII і XVIII стст. У прэсбітэрыі знаходзяцца драўляныя разьбяныя сядзенні хораў, датаваныя XVI ст. У капэле злева - карціны “Тайная вячэра” Пальмы Малодшага і “Абмыванне ног” Якапа Тынтарэта. Джон Раскін назваў царкву Сан-Маізэ самай нязграбнай пабудовай Венецыі.

Знешні

Інтэр’ер

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1682 годзе
Катэгорыя·Цэрквы Венецыі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Славутасці Венецыі