wd wp Пошук:

Царква Санта-Марыя дэль Джылья

Царква Санта-Марыя дэль Джылья (італ.: Santa Maria del Giglio, Santa Maria Zobenigo) — царква ў стылі барока ў Венецыі.

Гісторыя заснавання царквы адносіцца да X стагоддзя, калі на яго ўзвядзенне славянскай сям’ёй Джубаніка быў арганізаваны адмысловы фонд.

Адметнай рысай гэтай царквы з’яўляецца фасад. Яго стварыў Джузэпэ Сардзі ў гонар Антоніа Барбара і яго сем’і, і замест звычайных фігур святых на ім з’явіліся абрысы гарадоў Задар, Кандыя, Падуя, Рым, Корфу і Спліт, якія адыгралі не апошнюю ролю для гэтага сямейства. У нішах паміж калонамі можна бачыць статуі братоў Барбара.

У музеі царквы знаходзіцца палатно «Святое сямейства», якое прыпісваецца Рубенсу, і дзве карціны Тынтарэта.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цэрквы Венецыі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Славутасці Венецыі