Цамя́нка (ад лац.: caementum «друз») — цагляная ці керамічная крошка, якую дабаўляюць у вапнавы раствор для кладкі сцен, і сам гэты раствор. Шырока выкарыстоўваўся ў старажытным будаўніцтве як сувязное рэчыва, прыкладна як сучасны цэмент. Прымяненне цамянкі — характэрная рыса каменнага дойлідства Кіеўскае Русі, выяўленая ў галоўных помніках Кіева (Сафійскі сабор, Дзесяцінная царква і інш.), Чарнігава, Пераяслава і г. д.[1] На беларускіх землях цамянка вядома з 10 стагоддзя; ужывалася ў будаўніцтве да канца 16 — пачатку 17 стагоддзя[2].
Цэгла была каляровай, таму цамянка як раствор атрымлівалася афарбаванай. Гэта дало падставу сучасным будаўнічым кампаніям назваць цамянкай фарбу для сцен, якая ўяўляю сабой вапнавы раствор з патоўчанымі да мікраскапічных памераў часціцамі цэглы.
Для паляпшэння артыкула пажадана:
|