wd wp Пошук:

Хусейн Шахід Сухравардзі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сухравардзі.

Хусейн Шахід Сухравардзі (8 верасня 1892 года, Міднапур, Бенгалія — 5 снежня 1963 года, Бейрут) — індыйскі, а затым пакістанскі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў элітарнай мусульманскай сям’і, бацька Хусейна быў суддзём Вярхоўнага суда Калькуты. Малодшы брат Хасана Сухравардзі. Скончыў Калькуцкі ўніверсітэт, затым працягваў адукацыю ў Оксфардскім універсітэце. У 1921 годзе вярнуўся ў Бенгалію. Займаўся юрыдычнай практыкай. Пачаў палітычную дзейнасць, спачатку ўступіўшы ў партыю Сварадж (частка ІНК), але затым перайшоў у Мусульманскую лігу. Быў сакратаром правінцыйнай арганізацыі Мусульманскай лігі ў Бенгаліі. У 1937—1946 гадах міністр і ў 1946—1947 гадах галоўны міністр ва ўрадзе Бенгаліі.

Пасля стварэння незалежнага Пакістана працягваў займацца палітычнай дзейнасцю. У сакавіку 1950 года ўзначаліў Народную мусульманскую лігу (пасля Авамі Ліг). У снежні 1954 — жніўні 1955 года міністр юстыцыі, у верасні 1956 — кастрычніку 1957 года прэм’ер-міністр Пакістана. Пасля дзяржаўнага перавароту 1958 Суравардзі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. У 1962—1963 гадах адзін з ініцыятараў стварэння апазіцыйных ураду груповак.

Зноскі

  1. 1 2 Huseyn Shaheed Suhrawardy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Калькуцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Палітыкі Пакістана
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Індыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Пакістана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бенгальскім прэзідэнцтве
Катэгорыя·Памерлі ў Бейруце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе