wd wp Пошук:

Хуліа Алартыкаэчэа

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хуліа Хорхэ Алартыкаэчэа (ісп.: Julio Jorge Olarticoechea; нар. 18 кастрычніка 1958) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Біяграфія

Значную частку кар’еры Алартыкаэчэа правёў у «Расінгу», аднак ён паспеў пагуляць і за два іншыя вялікія клубы аргенцінскага футбола — «Рывер Плэйт» (у якім ён усё ж выйграў свой адзіны чэмпіёнскі тытул на клубным узроўні) і «Бока Хуніярс». Таксама непрацяглы час выступаў у «Нанце» і «Аргенцінас Хуніярс», а завяршаў кар’еру ў «Дэпартыва Мандыю» (цяпер «Тэкстыль Мандыю»).

За перыяд з 1982 па 1990 год Алартыкаэчэа тройчы прымаў удзел у чэмпіянатах свету. У 1986 годзе ён стаў чэмпіёнам свету, згуляўшы ва ўсіх сямі матчах зборнай. У 1990 годзе дапамог камандзе дайсці да фіналу, у якім аргенцінцы саступілі зборнай ФРГ. На тым турніры Алартыкаэчэа згуляў у пяці матчах. Прапусціў фінальны матч з-за лішняй жоўтай карткі, атрыманай у паўфінальнай гульні з Італіяй.

У цяперашні момант кіруе ўласнай дзіцяча-юнацкай футбольнай школай.

Зноскі

  1. Julio Olarticoechea // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julio Olarticoechea // FBref.com
  3. JULIO JORGE OLARTICOECHEA // Base de Datos del Futbol Argentino

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры жаночай зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Расінг Авельянеда
Катэгорыя·Ігракі ФК Нант
Катэгорыя·Ігракі ФК Бока Хуніярс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 1986
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Ігракі ФК Аргенцінас Хуніярс
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тэкстыль Мандыю
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Аргенціны
Катэгорыя·Ігракі ФК Рывер Плэйт
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры алімпійскай зборнай Аргенціны па футболе