Хуга Шмайсер (24 верасня 1884, Іена — 12 верасня 1953, Эрфурт) — нямецкі канструктар стралковай зброі, вынаходнік аўтамата StG-44 (першы аўтамат з газаадводнай аўтаматыкай).
Нарадзіўся 24 верасня 1884 года. Яго бацька Луіс Шмайсер быў адным з вядучых спецыялістаў фірмы Theodor Bergmann Waffenfabrik, дзе займаўся распрацоўкай кулямётаў. Самымі знакамітымі распрацоўкамі Хуга Шмайсера сталі пісталет-кулямёт MP-40 і аўтаматы StG-44(MP-43). На аснове МР-43 былі распрацаваны шматлікія аўтаматы.