wd wp Пошук:

Хуан Рэгула Перэс

Хуан Рэгула Перэс (ісп.: Juan Régulo Pérez; 30 сакавіка 1914, Гарафія, Канарскія астравы — 27 студзеня 1993, Сан-Крыстабаль-дэ-ла-Лагуна) — іспанскі лінгвіст, адзін з спецыялістаў па літаратуры на эсперанта, прафесар універсітэта Ла-Лагуна.

Біяграфія

Сын бедных сялян, пачаў працаваць у 1934 годзе настаўнікам. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі быў арыштаваны за сімпатыю рэспубліканскага руху, і яму забаранілі займацца выкладчыцкай дзейнасцю. У 1945 годзе атрымаў права выкладаць ва ўніверсітэце Лагуна.

У 1993 годзе Рэгула пачаў вывучаць эсперанта і даваў курсы ў пасляваенныя гады. З 1945 года даваў курсы эсперанта ў універсітэце, дзе затым стварыў спецыяльную кафедру — першую ў Іспаніі. У 1952 годзе заснаваў Editorial Stafeto — найбуйнейшую крыніцу па сусветнай літаратуры на эсперанта, вядомую дзякуючы высокай якасці. На працягу наступнай чвэрці стагоддзя ён перакладаў мастацкія творы ўсіх вядомых сусветных аўтараў на эсперанта.

Яго другая праца — «La bapto de caro Vladimir» (эспер.: Хрышчэннее князя Уладзіміра), пераклад верша чэшскага сатыра Карэла Гаўлічака-Бароўскага, стала падставай для скандалу, паколькі старшыня Федэрацыі эсперантыстаў Іспаніі запатрабаваў не публікаваць працу як сатыру на рэжым Франка. Рэгула адмовіўся, нягледзячы на пагрозы, і неўзабаве быў звольнены. Пасля яго звальнення універсітэт Ла Лагуна апублікаваў памятны зборнік «Serta gratulatoria in honorem Juan Régulo», куды ўвайшлі працы Хуана Регула Перэса на іспанскай, эсперанта і іншых мовах па сусветным пісьменнікам і паэтам, геаграфіі, філалогіі, антрапалогіі і гісторыі.

Хуан Регула Перэс выкладаў лацінскую і раманскую філалогію, даваў урокі вульгарнай латыні, лацінскай мовы і літаратуры. Супрацоўнічаў з дактарамі навук Хуанам Альварэсам Дэльгада, Хакінта Альсола, Мануэлай Марэра з факультэта філасофіі і літаратуры. Аўтар мноства прац па геаграфіі, антрапалогіі і гісторыі Канарскіх астравоў, у тым ліку роднага вострава Пальма.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140011935 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 сакавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Іспаніі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофіі на філалогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся на Канарскіх астравах
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Мовазнаўцы Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных