wd wp Пошук:

Хуан Рамон Балькарсэ

Хуан Рамон Гансалес дэ Балькарсэ (ісп.: JJuan Ramón González de Balcarce; 16 сакавіка 1773, Буэнас-Айрэс — 12 лістапада 1836, Кансэпсьён-дэль-Уругвай) — аргенцінскі ваенны і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Хуан Рамон удзельнічаў у барацьбе супраць брытанскага ўварвання ў 1807 годзе, і ў ваеннай кампаніі ў Перу 1812 пад камандаваннем генерала Мануэля Бельграна. Займаў пасаду губернатара Буэнас-Айрэса з 1818 да 1820 г. За гады кіравання дэ Росаса займаў пасаду міністра абароны. У 1832 годзе ён зноў быў абраны губернатарам Буэнас-Айрэса. 11 кастрычніка 1833 года адбыўся судовы працэс супраць дэ Росаса. У гэты час пад сценамі рэзідэнцыі губернатара сабраўся вялікі натоўп гауча і беднякоў, якія патрабавалі вызвалення Росаса з-пад варты і адстаўкі Балькарсэ. Войскі, якія павінны стрымліваць натоўп, павярнулі зброю супраць урада і далучыліся да народа. Балькарсэ быў аддадзены пад суд, а яго месца заняў Хуан Хасэ В’ямонтэ. Балькарсэ быў заключаны і памёр у ссылцы ў Кансепсьён.

Зноскі

  1. 1 2 Juan Ramón González Balcarce // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1836 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1773 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Рэкалета
Катэгорыя·Міністры абароны Аргенціны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Прэзідэнты Аргенціны