wd wp Пошук:

Хуанес

Хуанес (ісп.: Juanes), поўнае імя Хуан Эстэбан Арыстысабаль Васкес (ісп.: Juan Esteban Aristizábal Vásquez), нарадзіўся 9 жніўня 1972, Медзельіна) — калумбійскі выканаўца папулярнай музыкі, які да 1998 года выступаў у складзе цяжкай рок-каманды Ekhymosis.

Сусветны поспех такіх іспанамоўных выканаўцаў, як Шакіра і Энрыке Іглесіяса, натхніў яго запісаць дэбютны сольны альбом, які ў 2000 г. быў адзначаны трыма лацінаамерыканскімі ўзнагародамі «Грэмі». Па стане на 2007 год Хуанес дадаў у сваю скарбонку яшчэ дзевяць гэтых узнагарод, заваяваў у 2005 г. усе хіт-парады Еўропы з хітом «La Camisa Negra» і перавыдаў услед за гэтым адзін з сваіх ранніх сінглаў, «A Dios le Pido». Вялікім поспехам таксама карысталіся яго дуэты з Black Eyed Peas і Нэлі Фуртада.

Хуанес вядомы як нястомны змагар за забарону проціпяхотных мін. У сувязі з гэтай дзейнасцю яму было дазволена выступіць перад Еўрапейскім парламентам, а ў 2006 г. ён быў узнагароджаны французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры. У тым жа годзе Хуанес выступіў на закрыцці Чэмпіянату свету па футболу ў Германіі. Сезар Лопес падарыў Хуанесу адну з пяці створаных ім у якасці сімвалаў свету эскапетар.

На 2011 год па ўсім свеце прададзена больш за 13 мільёнаў копій альбомаў Хуанеса.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Juanes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Лацінская Грэмі»
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Медэльіне
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты Калумбіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пераможцы MTV Video Music Awards
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Калумбіі