Храм Джаганатхі ў Пуры — вядомы індуісцкі храм у горадзе Пуры, Арыса, прысвечаны боствам Джаганатха і (Крышны). Храм з’яўляецца важным цэнтрам паломніцтва ў шэрагу традыцый індуізму, у асаблівасці ў вайшнавізме. Гэта таксама адно з чатырох асноўных месцаў паломніцтва (Чар-дхам), якія індуіст павінен наведаць на працягу свайго жыцця.[1] Асаблівае значэнне храм мае для паслядоўнікаў Гаўдзі-вайшнавізму, бо заснавальнік гэтай традыцыі, Чайтан’я Махапрабху, быў адданым джаганатха і правёў у Пуры апошнія 16 гадоў свайго жыцця. [2]
На працягу многіх стагоддзяў, храм штогод арганізуе і праводзіць «фестываль калясніц», падчас якога храмавыя боствы Джаганатха, Баладэвы і Субхадры вязуць па галоўнай вуліцы горада Пуры ў велізарных, пышна размаляваных калясніцах. [3]