wd wp Пошук:

Хоўларскі ўніверсітэт

Хоўларскі ўніверсітэт (ісл.: Háskólinn á Hólum) — ісландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у мястэчку Хоўлар.

Агульная характарыстыка

Мястэчка Хоўлар мае доўгую гісторыю ў галіне адукацыі. Саборная школа біскупа Ёна Агмундсана была заснавана тут у 1106 годзе, а пасля Рэфармацыі ў 1550 годзе школа была пераўтворана ў лацінскую школу, якая дзейнічала да 1801 года. У 1882 годзе ў тут была створана сельскагаспадарчая школа. За апошнія 15 гадоў вучэльня ператварылася са звычайнай сельскагаспадарчай школы ў сучасную ўстанову ўніверсітэцкага ўзроўню.

Спасылкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1882 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Ісландыі
Катэгорыя·Ісландыя