wd wp Пошук:

Хорхэ Эльесер Гайтан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайтан.

Хорхе Эльесер Гайтан (ісп.: Jorge Eliécer Gaitán; 23 студзеня 1898, Багата — 9 красавіка 1948, там жа) — калумбійскі палітычны дзеяч.

Біяграфія

З 1924 доктар права Нацыянальнага ўніверсітэта ў Багаце. У 1929 выступіў у кангрэсе парламента з асуджэннем масавых расстрэлаў рабочых на плантацыях «Юнайтэд Фрут компані» у дэпартаменце Магдалена. У 1940 і 1943 міністр асветы і міністр працы, аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння. З 1946 кіраўнік Ліберальнай партыі, з 1947 старшыня сената. Быў аўтарам законапраекта аб нацыяналізацыі нафтавых радовішчаў. Быў забіты. Забойства Гайтана паслужыла штуршком да народнага паўстання ў Багаце.

Зноскі

  1. http://www.eltiempo.com/archivo/documento/MAM-802442 — 1998.
  2. https://www.eltiempo.com/archivo/documento/MAM-1626587 — 2005.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багаце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Калумбіі
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка