wd wp Пошук:

Харыет Бакер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бакер.

Харыет (Гарыет) Бакер (нарв. Harriet Backer; 21 студзеня 1845, Холместран — 25 сакавіка 1932, Осла) — нарвежская мастачка, адна з першых прафесійных жанчын-мастачак Скандынавіі.

Жыццё і творчасць

У 1857 годзе, ва ўзросце 12 гадоў, Харыет з бацькамі пераехала ў Хрысціянію. Вывучаў жывапіс і графіку ў Яахіма Калмеера і Ю. Ф. Экерсберга. Шмат падарожнічала па Еўропе разам са сваёй сястрой, вядомай піяністкай і кампазітарам Агатай Бакер-Грэндаль, працягвала вывучэнне жывапісу ў Мюнхене (1874—1878) і ў Парыжы, дзе яна жыла з 1878 па 1888 год, у Леона Бана. У 1888 годзе яна назаўжды вярнулася ў Нарвегію. З 1889 па 1912 год яна працавала ў мастацкай школе і аказала ўплыў на шэраг маладых мастакоў, сярод якіх быў Хенрык Лунд.

Сама мастачка не суадносіла сваю творчасць ні да адной з плыняў мастацтва, якія існавалі ў яе час, аднак яе творы створаны ў большасці сваёй у рэалістычнай манеры. Пасля знаходжання ў Парыжы і знаёмства з працамі французскіх майстроў у яе палотнах адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму. Знаходзілася таксама пад творчым уплывам свайго блізкага сябра, мастака Эйліфа Петэрсена.

Работы Х. Бакер былі ўдастоены сярэбранага медаля на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1889 годзе. У 1908 ёй быў прысуджаны Залаты каралеўскі медаль за заслугі. Работы мастачкі можна ўбачыць у найбуйнейшых мастацкіх музеях Нарвегіі.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/3391 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Harriet Backer
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. Harriet Backer // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://www.begravdeioslo.no/maler/grav/grave_id/633 Праверана 28 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Спаскіх могілках (Осла)
Катэгорыя·Мастакі Нарвегіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестфале