wd wp Пошук:

Хамадзі Джэбалі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэбалі.

Хамадзі Джэбалі (араб. حمادي الجبالي‎‎‎‎; нар. 12 студзеня 1949, Сус) — прэм’ер-міністр Туніса з 24 снежня 2011 года, генеральны сакратар памяркоўнай ісламісцкай Партыі адраджэння (Эн-Нахда).

Па адукацыі — інжынер са спецыялізацыяй па альтэрнатыўных крыніцах энергіі. Скончыў універсітэты ў Тунісе і Парыжы. З 1981 года займаецца палітычнай дзейнасцю. Працяглы час быў рэдактарам афіцыйнай газеты Партыі адраджэння, за публікацыю крытычных матэрыялаў неаднаразова прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку адзін год правёў за кратамі. У 1992 годзе разам з іншымі актывістамі партыі быў абвінавачаны ў падрыхтоўке дзяржаўнага перавароту і асуджаны на 16 гадоў зняволення. Быў амніставаны ў 2006 годзе.

У 2011 годзе Партыя адраджэння зноў пачала легальна працаваць пасля рэвалюцыі. 23 кастрычніка 2011 года на выбарах ва Ўстаноўчы сход партыя атрымала 89 з 217 месцаў. Паводле дамоўленасці паміж свецкімі партыямі і Партыяй адраджэння, Джэбалі быў прызначаны прэм’ер-міністрам, а прадстаўнік свецкіх партый Мансыф аль-Мурзукі — прэзідэнтам[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  2. У Тунісе ўрад утвораць ісламскія дэмакраты і сацыял-дэмакраты, Наша Ніва (20 лістапада 2011)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Туніса
Катэгорыя·Выпускнікі Туніскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сусе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня