wd wp Пошук:

Хадэйда

Хадэйда (араб. الحديدة — Эль-Худайда) — партовы горад у Емене, на ўзбярэжжы Чырвонага мора. З’яўляецца цэнтрам мухафазы Хадэйда.

Гісторыя

Упершыню згаданы ў пісьмовых крыніцах у 14541455 гг. У 1520-я гады быў заваяваны Асманскай імперыяй і пасля стаў адным з галоўных партоў вілаета Емен. З XVII ст. Хадэйда знаходзілася пад кантролем еменскіх імаматаў.

Туркі зноў авалодалі горадам у XIX ст. У 1899 г. ён стаў цэнтрам вілаета Хадэйда.

У 1914 г. падчас Першай сусветнай вайны германскія войскі пад камандаваннем барона Отмар фон Штоцынгена ўсталявалі ў горадзе тэлеграфную станцыю, што дазволіла падчас арабскага паўстання перадаваць паведамленні з Стамбула ў Германскую Усходнюю Афрыку. Затым горад на некаторы час быў заняты англійскімі войскамі.

У 1925 г. горад быў вызвалены ад турак.

У 1961 г. пры садзейнічанні СССР быў пабудаваны глыбакаводны порт і дарога да Саны і Таіза.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Емена
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парты Чырвонага мора
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96