wd wp Пошук:

Хабр

Хабр, да 2018 года Хабрахабр — сайт, які спалучае рысы сацыяльнай сеткі і калектыўнага блога, створаны для публікацыі навін, аналітычных артыкулаў, меркаванняў, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі, Інтэрнэтам, бізнесам і навукай.

Створаны ў чэрвені 2006 года. Выдавец — кампанія «Тэматычныя медыя»[2]. Паводле інтэрнэт-рэйтынгу Alexa, на канец чэрвеня 2016 года, «Хабрахабр» быў вельмі блізкі да ТОП-1000 самых наведвальных сайтаў свету[3]. 24 красавіка 2018 года змяніў назву з Хабрахабр на скарочаную — Хабр.

Змест сайта фарміруецца карыстальнікамі-добраахвотнікамі, якія пішуць у калектыўныя і персанальныя блогі, публікуюць падкасты, перакладаюць замежныя артыкулы, праводзяць апытанні (галасаванні) і трымаюць сувязь з іншымі карыстальнікамі. З 2011 года на Хабры дзейнічае гэтак званая ППА — Праграма Заахвочвання Аўтараў[4], у межах якой уладальнікі партала выплачваюць грашовую узнагароду аўтарам добрых публікацый.

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 2 сакавіка 2018.
  2. http://habrahabr.ru/info/about/
  3. https://web.archive.org/web/20180302093520/https://www.alexa.com/siteinfo/habrahabr.ru
  4. https://habr.com/ru/company/habr/blog/116652/
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Блогі
Катэгорыя·Сайты
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сацыяльныя сеткі
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта