«Дынама» — латвійская хакейная каманда з Рыгі, заснаваная ў 2008 годзе.
У 1946 годзе для ўдзелу ў першым чэмпіянаце СССР па хакеі з шайбай была створана каманда майстроў «Дынама» (Рыга). Клуб неаднаразова мяняў назвы, аднак даўжэй за ўсё насіў назву «Дынама», пад якой дамогся самых сур’ёзных поспехаў у сваёй гісторыі. У 1995 годзе клуб быў расфарміраваны.
У 2008 годзе спецыяльна для ўдзелу ў першым розыгрышы КХЛ была створана каманда, якая атрымала назву «Дынама Рыга». 9 сакавіка 2022 года каманда аб’явіла аб выхадзе з КХЛ[1].