wd wp Пошук:

Фірузабад

Фірузаба́д[1][2][3] (сярэднеперс. اردشيرخوره Ардашыр-Хварах , перс.: فيروزآباد Fīrūzābād) — горад на поўдні Ірана, у правінцыі Фарс. Адміністрацыйны цэнтр шахрэстана Фірузабад.

Геаграфія

Горад знаходзіцца ў заходняй частцы Фарса, у горнай мясцовасці паўднёва-ўсходняга Заграса, на вышыні 1 322 метраў над узроўнем мора[1]. Фірузабад размешчаны на адлегласці прыблізна 85 кіламетраў на поўдзень ад Шыраза, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі і на адлегласці 760 кіламетраў да паўднёва-паўднёваму ўсходу (SSE) ад Тэгерана, сталіцы краіны.

Гісторыя

Фірузабад мае старажытную гісторыю. Аляксандр Македонскі знішчыў ранейшы горад Гор. Праз некалькі стагоддзяў Ардашыр I, першы цар дынастыі Сасанідаў, аднавіў горад і зрабіў яго сваёй сталіцай. Ізноў спустошаны падчас арабскага заваявання ў VII стагоддзі.

Аляксандр Македонскі змог накіраваць на горад воды возера, якое захавалася уверх па цячэнні ракі. Ардашыр I, аднаўляючы горад, пабудаваў адводны канал ад возера.

Горад будаваўся як сталіца і быў акружаны сцяной з чатырма брамамі, у цэнтры знаходзіўся зараастрыйскі храм.

Славутасці

Побач з горадам захаваліся ў руінах пабудовы Ардашыра — крэпасць Галех-Дахтар («крэпасць дачкі»), палац Ардашыра і храм вогнепаклоннікаў на месцы былога горада Гор, або Ардашыр-Хварах. У 1997 г. урад Ірана прапанавала ўключыць гэтыя помнікі ў спіс Сусветнай спадчыны.

Насельніцтва

Паводле даных перапісу, на 2006 год насельніцтва складала 58 210 чалавек[3]; у нацыянальным складзе пераважаюць кашкайцы, у канфесійным — мусульмане-шыіты.

Колькасць насельніцтва па гадах.
19861991199620062012
34 43343 42450 05158 21063 506[4]

Зноскі

  1. 1 2 Фізіка-геаграфічныя даныя (англ.)
  2. GeoNames (англ.)
  3. 1 2 World Gazetteer Архівавана 9 лютага 2013. (англ.)
  4. меркаванае

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў IV стагоддзі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Ірана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96